Какими глазами мы смотрим на Алену Киш? Что нам близко и важно в этой истории? 

В преддверие спектакля его создатели решили услышать очень разных людей, которым небезразлична жизнь и творчество Алены Киш. Каким должен быть спектакль о ней? Какие темы, вопросы, проблемы важно было бы поднять?

 

 ***

Алена Киш в моем представлении -- персонаж, существовавший в двух измерениях. С одной стороны, назовем ее "внешней", в абсолютной связке с контекстом, деревней, заказчиками именно оттуда; с другой стороны, назовем ее "внутренней" - это человек, живший в параллельном мире. Интересно это противостояние и в то же время синтез внутреннего и внешнего. Мне кажется, было бы интересно показать именно мысли художницы, ее переживания. Никаких же дневников, записей абсолютно не сохранилось и непонятно, были ли они. Это опять же отсылает к народному творчеству: сказки, песни передавались из уст в уста, не записываясь. Так же и жизнь художницы, от которой не осталось никаких записей, писем - вообще непонятно, была ли она грамотной.
Ее дневники -- ее полотна. Возможно, было бы интересно выстроить повествование, основываясь на ее дыванах, найти в них персонажей, сюжеты, которые бы послужили "узелками" для истории. Например, у нее есть работа, где девушка стоит в воде, - а Киш покончила жизнь самоубийством, кинувшись в реку. Можно было бы найти такие зацепки в ее работах, трактовав через них жизнь художницы. Было бы хорошо найти записи народных песен тех деревень, по которым ходила Киш, использовать именно их в музыкальном оформлении. Найти параллели (а они точно будут) между песнями и ее дыванами. Еще, мне кажется, нужно много провести времени в архивах, найдя достоверную информацию, факты; сделать все, чтобы спектакль не получился профанацией, как это часто, к сожалению, бывает. Без надуманных фактов, без использование клише а-ля "Киш - наша Пиросмани" и т.п. Сценографию я вижу в духе Михаила Ларионова, с использованием цветовых сочетаний, пластики с работ Киш.

Дизайнер

 

 ***

 Ня ведаю, ці ўдасца рэжысэру выцягнуць экзыстэнцыйную адзіноту Алены Кіш. Мне падаецца, яна была вельмі самотным творцам.

Гісторык

 

***

Сегодня Алену Киш могли бы назвать чудачкой или «странной».   С точки зрения здравого смысла голодных 30-40-х годов прошлого века, о ней отзывались намного жестче (см. публикацию в Нашей Ниве). Её искусство, а точнее – её верность искусству, верность несмотря ни на что, - казалось возмутительной для окружавших ее людей.
Чтобы стать на сторону искусства, нужно занять «точку зрения вечности». Для зрителя это значит способность бескорыстного созерцания. А для художницы?  Мы знаем, что Алена Киш на долгое время становилась номадой Слуцкого уезда – переходила от деревни к деревне, снова и снова, неумолимо и целеустремленно. В поисках чего? Заработка? Несомненно. Но это правда здравого смысла. С точки зрения искусства, это было паломничество – не знающее конца паломничество к месту священнодействия, месту, где можно (снова) исполнить ритуал верности, оставить след «нездешнего». И в каком таком сакральном месте? В деревенской избе. Войти и дать, приютить «диво-дивное» посреди ежечасных трудов, бедности и неизбывного страха. – «Я могу сделать росписной ковер? Не желаете?»
В номадической литургии Алены Киш было три ключевых сцены, три угаданных желания, три шага «отсюда»: Дева на водах, Письмо к любимому, Рай. Если вообразить себе их как триптих, пускай и очень условный – триптих, который разбрелся и умножился в различных вариациях, -- образу рая будет отведено в нем центральное место. Театр имеет то преимущество, что может объединить устремленность паломничества и паузу священнодейства, рассказ и визуально-материальный образ. Спектакль, следующий за литургической драматургией творчества Алены Киш, будет состоять тогда из пролога и трех актов. В последнем художница и райские звери, мудрые и не знающие страха, смотрят друг другу в глаза и заводят беседу, не слышную ни для кого другого.

Философ

***

Пра Алену Кіш, мне падаецца, можна разважаць у двух перспектывах. Па-першае, у кантэксце савецкай рэчаіснасці 1930-40 гг., яе жорсткасці, траўматызаванасці і пошукаў выратавання ў свеце фантазій, стварэння прыдуманага свету, раю, куды можна ўцячы і знайсці гармонію. Па-другое, у кантэксце непрыняцця грамадствам (любым) чалавека з асаблівым мастацкім светапоглядам, прымус жыць па правілах. Своеасаблівае “юродства” мастака – выпрабаванне для людзей і праверка на міласэрнасць і літасць, якую яны не праходзяць.
У плане формы мне бачыцца спектакль-падарожжа з выхадам у марах ці снах у “іншы свет”, напоўнены чароўнымі істотамі.

 Выкладчыца гісторыі, культуролаг

***

 Вот мое первое предожидание - затронуть человеческое и трепетное, чувственное в ней. То, что показано в портрете Голуба.

Искусствовед

***

 Как история Алены Киш отвечает на вопросы "почему не было женщин-художниц" или "почему мы так мало знаем о женщинах-художницах"? Почему ее именем не названы улицы в Беларуси? 
Нет ли в ее истории параллелей с сегодняшними временем, в котором женщинам по-прежнему приходится доказывать свое право видеть мир заслуживающим внимания и имеющим шанс стать классикой через много лет? 
Нет ли сегодня среди нас девушки/женщины, чье творчество вызывает усмешки, и поэтому никогда не попадет в архивы и историю до тех пор, пока кто-то не смахнет с него пыль? Кто "отбирает" примеры для истории, о которой узнают другие люди спустя много лет? Каковы шансы "женской" истории стать всеобщей?

 Общественная активистка, феминистка

 ***

Я адразу падумала пра нашую традыцыю "старцаў". Напэўна дзякуючы ёй магло быць створанае такое мастацтва.
Вось некалькі цытат, якія яе ілюструюць:
Старцу ніхто не мае права адмовіць ў міласціне, гасціннасці ў сваім доме, калі робяцца немагчымымі ні яго вандроўкі ў выніку атмасферных умоў, ні начлег падчас непагадзі. Яго ўсюды прымаюць і абдорваюць, і робяць гэта не праз літасць, а па абавязку. (Чэслаў Пяткевіч, 212)
Дзяды з торбамі. Былі. Хадзілі. Я малая была, дак баба к нам яка-та з мяшком прыхадзіла. Спявала. Баба ёй есці давала. І конем ездзілі. Да спявалі вельмі хораша. Муку бралі. Што дасі. Эта ўжо после вайны було. Помню дзед з бабай прыходзілі сумкамі такімі палатнянымі. Цераз плячо вісіць. Конфеты прынасіла всегда эта жэншчына. А я говару: "Вам даюць проста так?" "Да, не. Мы спяваем". “А чого вы ходзіце, нада ідці ў колхоз”. Я ж не панімала, што яны не могуць работаць. (Вольга і Валянціна Сечка, в. Ліпляны Лельчыцкі р-н)

 Даследчыца вуснай гісторыі

 *** 

Мне здаецца, што ў цэнтры аповеду пра Алену Кіш знаходзіцца тэма экзістэнцыйнай самоты. Творчасць Алены Кіш прыпадае на памежжа эпох – на пераход ад традыцыйнага грамадства да індустрыяльнага, да таго ж узмоцнены сацыялістычнымі практыкамі. І для мяне застаецца пытанне – ці была ў Алены Кіш “мастацкая праграма”, ці ўсведамляла яна вартасць тых вобразаў і прыёмаў, якія транслявала ў сваіх творах? Ці гэта быў толькі звыклы шлях камунікацыі са сваімі аднавяскоўцамі праз звыклую ім мастацкую мову?
Нягледзячы на трагічны лёс мастачкі, мне падаецца, што не варта выяўляць жыццё Ален Кіш толькі праз прызму пакутаў і нястачы. Напэўна ж, яна была па-свойму і “наіўна” шчаслівая – са сваімі львамі і ў сваім “райскім садзе”.

Гісторык

 ***

 "Для мяне ў біяграфіі Алены Кіш важная тэма яе выбару свайго шляху. Мяне ўражвае, што жанчына ў тым часе і тым месцы, дзе яна жыла, пры тых умовах мела адвагу  штодня рабіць выбар на карысць таго, чым яна будзе займацца і як жыць. Мяркую, і размовы не ішло пра нейкае разуменне ў яе наваколлі, і ёй даводзілася трываць стыгму дзівачкі, паламанай, няправільнай жанчыны. І ўсё адно яна працягвала сваю працу. Я лічу гэта гераізмам. Мне самой сёння даводзіцца адбівацца ад галасоў у сваёй галаве, галовах блізкіх і няблізкіх людзей, якія кажуць, што я нешта дзіўнае раблю і не дбаю пра сваю будучыню. А сёння -- гэта не сто гадоў таму. Думаючы пра Алену Кіш, я адчуваю спачуванне, разуменне, захапленне і ўдзячнасць."

Пісьменніца

***

"Когда человек не вписывается в свою среду, своё время, для него открываются иные миры. Эстетика, творчество - портал в иные миры. Люди видели немного странную девушку только частично, большая её часть бродила где-то в невидимом и невиданном. Рассказывать людям об этом было бесполезно и бессмысленно. Она просто показывала немного картинок."

Философ

 ***

Творчасць для жанчыны – вышэйшая ступень свабоды, якая дазваляе не паддавацца штодённаму  ціску асяроддзя, што абязлічвае, ламае, нівелюе, стандартызуе. Творчасць – гэта штодзённая барацьба за свабоду, за імкненне выгадаваць свой райскі сад на зямлі. Мастацкія вобразы жаночага шчасця,  якія навочна праяўляліся ў трох асноўных сюжэтах дываноў мастачкі, настолькі набліжаны да ідэальнай боскай задумы, што спроба уцялесніць іх ў бязладдзе і цемрашальства матэрыяльнай рэчаіснасці, якая войнамі выціскала з чалавека волю і чалавечнасць, была асуджана на правал. Алена разумела няпрыдатнасць яе часава-прасторавага скрыжавання лёсу для гадавання свайго саду, але адмовіцца ад яго яна не магла. Яна ўзарала свой лёс ў сваіх маляўнічых вобразах, там было ўсё: і яна сама, і яе каханне і жыццё на зямлі і ў небе. Дзеля свайго ідэальнага раю яна ахвяравала рэальным жыццём і пытанне застаецца ў тым, ці прыняў Бог гэтую ахвяру.

 Дызайнерка

 ***

Адно з першых пытанняў, якое ў мяне паўстала: Як нараджаецца асоба, якая цалкам выбіваецца з свайго асяроддзя, якая вядзе жыццё або мае погляды ці дзейнічае так, што часам нават блізкія людзі яе не разумеюць? Ці спрабавала яна "быць як усе"? Магчыма, спрабавала, але чаму не атрымалася?  
Таксама: Адкуль узялося такое яркае і пазітыўнае бачанне свету, якое перадавалі яе дываны? На першы погляд, яны моцна  кантраставалі з рэчаіснасцю  даваеннай і ваеннай заходнебеларускай вёскі. Аднак прыгадваю вусныя ўспаміны, у якіх часта гучала тэма: мы цяжка жылі, але ж пяялі і таньчылі! Дык можа яна якраз адчувала тое, што хавалася за гэтай "цяжкай працай" ды "панскім прыгнётам" жыхароў беларускай вёскі? Разгадала іх душу, якая пяяла???  
ці быў настаўнік ці нейкая іншая асоба, што паўплывала на яе творчасць? Ці быў нейкі вонкавы штуршок, які спрыяў развіццю яе талента і вызначыў яе лёс? З чаго ўсё пачыналася? 
Чым былі гэтыя дываны для людзей? Што яны прыўносілі ў жыццё даваеннай і ваеннай беларускай вёскі?   

 Гісторык

 ***

В Беларуси не сложился дискурс: "как можно говорить о примитивном искусстве сегодня". Хотелось бы все же понять, что такого было именно в работах Киш. При условии, что практика маляванок была довольно широкая, но ее работы чем-то выделялись. Чем? Хотелось бы понять, что видели и ценили люди, почему они вешали ее дыванки не в спальнях (только для себя, приватное пространство), а в "гостинных". Изменялась ли картина мира у тех, кто вешал эти дываны. Хотелось бы понять, почему она выбирала эти сюжеты, почему для нее были важны эти экзотические животные. Сейчас не происходит качественного осмысления творчества, осмысления, что же это такое было. Чем было ее творчество, чем оно отличалось от остальных. Её запомнили как ту, кто интенсивно ходит между деревнями, и за ней нет ни семьяи, ни мужа. Она сама зарабатывает себе на жизнь....  В определенном смысле она была самозанятая и могла рассчитывать только на себя. Но это ломает традиционный сценарий "места" женщины, поэтому при всей ее популярности она и не стала Пиросмани. И можно ли "раскрутить" Киш также, как Пиросмани? Для этого надо понять, что особенного именно в ее дыванках.  

 Исследовательница, активистка, феминистка.

 *** 

"У меня сразу всплывает фраза, что это человек вне контекста..., прежде всего времени. Человек носитель народного архитипа, о заморском звере... У нас на истории искусства в академии был преподаватель Петерсон. Он рассказал историю, как в сельском доме увидел копию «Дети, бегущие от грозы» К.Маковского. Народный художник под мостиком поместил льва, тогда стало понятнее, чего убегают дети...
Из недавних разговоров о празднике в провинции, а как же без "попкорна", без этого заморского продукта, праздник не праздник.
С другой стороны, эти люди, вне контекста, носители (консерваторы) традиции, которую они подают (перекидывают) в следующую эпоху.

Художник-рестовратор, искусствовед

 

Фотографии репетиций

Фотографии со спектакля